2024 г. — 85 гадоў з часу стварэння пракуратуры Кобрынскага раёна (1939)
Пракуратура Кобрыншчыны бярэ пачатак з верасня 1939 г. Са снежня 1939 г. да пачатку Вялікай Айчыннай вайны пракурорам Кобрынскага раёна быў Сяргей Якаўлевіч Чэмаданаў. 1939–1941 гг. былі цяжкімі для пракуратуры: нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх, будаўніцтва школ і вучылішчаў, недапушчэнне спекуляцыі з харчаваннем, барацьба з прагуламі, уцягванне маёмасці грамадзян у калгасы і перадзел земляў. Але якім бы складаным не быў час, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян заўжды заставалася для пракурораў на першым месцы.
15 кастрычніка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Дзенісейкі (1946), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, краязнаўца
Анатоль Іванавіч Дзенісейка нарадзіўся 15 кастрычніка 1946 г. у в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1965–1968). У 1973 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
17 мая 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Ігнатовіча (1940–1992), дзяржаўнага дзеяча, дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа
Мікалай Іванавіч Ігнатовіч нарадзіўся 17 мая 1940 г. у вёсцы Адахаўшчына Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. У 1958 г. пачаў працоўную дзейнасць аўтаслесарам Баранавіцкага рамонтнага завода. У 1959–1962 гг. служыў у Савецкай арміі, пасля дэмабілізацыі працаваў на рабочых пасадах у Баранавічах. У 1964–1968 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.